Top.Mail.Ru

Мінчанка ўскрыла дамашні сейф і аддала аферыстам каля Br27 тыс. бацькоўскіх зберажэнняў

Па ўказцы аферыстаў мінчанка ўскрыла дамашні сейф і перавяла на «бяспечны рахунак» каля Br27 тыс. бацькоўскіх зберажэнняў. Пра гэта паведамляе БелТА.


Мінчанка паведаміла на лінію 102, што яе дамашні сейф быў адчыніны і адтуль прапалі $8 тыс. і ювелірныя ўпрыгажэнні. Незадоўга да гэтага ёй патэлефанавалі невядомыя і паведамілі, быццам яе 19-гадовая дачка ўдзельнічае ў нейкай «спецыяльнай аперацыі».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што дачка мінчанкі стала ахвярай ашуканцаў. Дзяўчыну па відэасувязі запалохалі магчымым ператрусам і крымінальнай адказнасцю. Таму яна пад ціскам зламыснікаў забрала грошы і ўпрыгожанні з бацькоўскага сейфа і перавяла каштоўнасці на так званы бяспечны рахунак. Агульны ўрон склаў каля Br27 тыс. 

Ашуканцы ўвесь час утрымлівалі мінчанку на сувязі. Калі яна ўбачыла прапушчаныя выклікі ад маці, то папрасіла саміх аферыстаў звязацца з жанчынай і растлумачыць сітуацыю. Аднак тая не паверыла і звярнулася ў міліцыю.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю