Top.Mail.Ru

Мінчанка ўзяла крэдыт і перадала тэлефонным аферыстам усе зберажэнні сям’і

Аператыўнікі сталічнага крымінальнага вышуку ўстанавілі 23-гадовую мінчанку, якая стала ахвярай і кур’ерам махляроў, расказалі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Маладую мінчанку адгаворвалі родныя і касіры банка, аднак яна забрала зберажэнні з дому, аформіла крэдыт і аддала грошы тэлефонным аферыстам. Мама звярнулася ў міліцыю, паведаміўшы, што дачка забрала з кватэры буйную суму і з’ехала. Пры гэтым сама дзяўчына адмаўляла, што знаходзіцца пад уплывам тэлефонных аферыстаў. 

Але інфармацыя пацвердзілася. Як патлумачыла міліцыянерам дзяўчына, яна была напалоханая і думала, што выконвае патрабаванні нібыта супрацоўнікаў камітэта дзяржаўнага кантролю. Ашуканцы пагражалі, што ў выпадку адмовы ад такога супрацоўніцтва ў дачыненні да яе будзе распачата крымінальная справа. 

«Спачатку мінчанка ўзяла з дому зберажэнні маці, зняла грошы са сваёй карты, склала ў пакет і пакінула ў тайніку за горадам. Пасля чаго тройчы забірала наяўныя ў незнаёмых людзей і таксама вывезла за горад. Акрамя таго, дзяўчына аформіла крэдыт і схлусіла касіру, што робіць гэта па сваёй волі. Атрыманыя наяўныя яна таксама перадала ашуканцам. Усяго яе сям’я страціла каля 20 тыс. рублёў. Агульная сума шкоды ўстанаўліваецца», — адзначылі ў ГУУС. 

Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі. 

У ГУУС нагадалі, што сапраўдныя супрацоўнікі міліцыі і іншых ведамстваў не паведамляюць па тэлефоне аб узбуджэнні крымінальнай справы і не патрабуюць пакідаць грошы ў схованках або перадаваць іх каму-небудзь. Атрымаўшы такі званок, неабходна ператэлефанаваць па нумары 102 ці асабіста звярнуцца ў бліжэйшы аддзел міліцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю