Top.Mail.Ru

Мінчаніна спрабавалі падмануць фэйкавым штрафам. Спісаць 3 тыс. рублёў не ўдалося праз недахоп сродкаў

Мінчанін ледзь не аплаціў неіснуючы штраф — аперацыю адхіліў банк. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на мінскую міліцыю.


У Савецкае РУУС звярнуўся 28-гадовы мінчанін, які ледзь не трапіў на вуду махляроў, што выкарыстоўвалі схему з аплатай штрафаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Мужчыну на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне: у ім патрабавалі аплаціць штраф і давалі спасылку нібыта для падачы скаргаў і правядзення плацяжу. Мінчанін перайшоў па спасылцы і ўвёў даныя сваёй банкаўскай карты. Зламыснікі паспрабавалі спісаць каля 3 тыс. беларускіх рублёў. Аднак банк адхіліў аперацыю: на карце мужчыны было ўсяго 800 рублёў.

Мінчанін расказаў аператыўнікам, што раней ужо атрымліваў штраф за няправільную паркоўку, таму такое паведамленне не выклікала падазрэнняў — ён вырашыў, што гэта чарговы плацеж.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа аб крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю