Top.Mail.Ru
67

Мінэканомікі аб’яўляе пра старт конкурсу для беларусак «БізнесМАМА»

Конкурс праводзіцца сярод маладых мам, якія выхоўваюць дзяцей да 3-х гадоў, растлумачылі ў ведамстве. 


Арганізатары растлумачылі, што ў ліку задач конкурсу — папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці беларусак, падтрымка праектаў жаночага бізнесу, фарміраванне ў суайчынніц неабходных ведаў для арганізацыі ўласнай справы.

Кожная ўдзельніца можа прадставіць толькі адну працу. Тэматыка бізнес-ідэй і бізнес-праектаў не абмежаваная.

1 этап — адбор заявак — праводзіцца завочна з 3 красавіка па 3 жніўня 2026 года; 2 этап — прэзентацыя работ — праводзіцца ў афлайн-фармаце з 4 жніўня па 1 кастрычніка 2026 года; 3 этап — падвядзенне вынікаў — праводзіцца з 2 па 14 кастрычніка 2026 года.

Па ўмовах конкурсу пераможцамі прызнаюцца тры ўдзельніцы, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Мінэканомікі і адмысловымі падарункамі ад партнёраў конкурсу. Конкурсныя работы якія заслужылі асаблівую ўвагу, па рашэнні экспертнай камісіі могуць быць адзначаны заахвочвальнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу.

У Мінэканомікі запрасілі самых ініцыятыўных і творчых «бізнес-мам» да ўдзелу і пажадалі ўсім поспеху.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю