Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў верасні НДЭІ Мінэканомікі.
У прыватнасці, каля 2/3 апытаных паведамляюць аб захаванні альбо павелічэнні аб’ёмаў выпуску і попыту на сваю прадукцыю.
Акрамя таго, захоўваецца трэнд на зніжэнне складскіх запасаў: кожны трэці ўдзельнік даследавання інфармаваў аб іх скарачэнні.
Што датычыцца сярэдняга перыяду забяспечанасці замовамі (3,1 месяца) і каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцяў (69 %), то ў верасні яны засталіся нязменнымі. Таксама каля 75 % рэспандэнтаў адзначылі захаванне ранейшага цэнавага ўзроўню на свае тавары і бягучай колькасці занятых.
— Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці станоўчая. Яе рост у найбліжэйшыя тры месяцы плануюць 23 % кіраўнікоў, 68 % — захаванне бягучага ўзроўню, — пракаментавалі вынікі апытання ў Мінэканомікі. — Сярод ключавых кірункаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (77 %) і пашырэнне (37 %) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 17 % прадпрыемстваў.
У завяршэнне адзначым, што ў кароткатэрміновай перспектыве топ-менеджары чакаюць павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і захавання бягучага ўзроўню занятасці.