Як раней адзначаў першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, гаворка ідзе пра даналадку існуючага механізму: больш з пункту гледжання дазволу пэўных відаў дзейнасці, чым іх абмежаванняў.
Азнаёміцца з прапанаванымі зменамі і пакінуць свае заўвагі і прапановы можна ў спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 23 лістапада па 3 снежня 2026 года.
«Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні. Кожная аргументаваная прапанова будзе пачутая і ўлічаная», — адзначылі ў Мінэканомікі.