Top.Mail.Ru
249

Мінэканомікі: за паўгода часткай новай «Рэгіянальнай ініцыятывы» стала 39 інвестпраектаў

На пачатак чэрвеня паступіла 88 заявак на ўключэнне ў пул інвестпраектаў «Рэгіянальнай ініцыятывы», 39-ці з іх дадзена «зялёнае святло», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.


У эканамічным ведамстве адзначылі, што сярод сфер рэалізацыі праектаў — харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, хімічная вытворчасць, выпуск машын і абсталявання, медыцынскіх прэпаратаў, будматэрыялаў і прадукцыі для добраўпарадкавання тэрыторый.

— Цяпер гэтыя праекты могуць прэтэндаваць на асаблівыя ўмовы падтрымкі — крэдытны прадукт «Інвестыцыйнае развіццё». Яго выдаюць Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, Беларусбанк, Банк Дабрабыт, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, — дадалі ў Мінэканомікі.

Дарэчы, прыём заявак з перспектыўнымі бізнес-ідэямі працягваецца. Прапанаваць свой праект у некалькі клікаў можна на партале «Рэгіянальная ініцыятыва.бел».

Каб атрымаць падтрымку, інвестпраект павінен адпавядаць наступным крытэрыям:

  • рэалізоўвацца за межамі сталіцы і абласных цэнтраў, а таксама прылеглых да іх раёнаў;
  • быць значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам галіновых асаблівасцяў;
  • прадугледжваць стварэнне новых або мадэрнізацыю існуючых вытворчасцяў, аб’ектаў інфраструктуры, турызму і адпачынку, медабслугоўвання;
  • забяспечваць стварэнне не менш як 5 новых працоўных месцаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю