Top.Mail.Ru
68

Мінфін прапануе абмеркаваць змяненні ў законах па пытаннях рынку каштоўных папер

Міністэрства фінансаў вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праектам прадугледжваецца ўдасканаленне закона ад 5 студзеня 2015 года нумар 231-З «Аб рынку каштоўных папер» і заканадаўства аб інвестыцыйных фондах.

Змяненні ўключаюць у сябе пытанні, якія датычацца вызначэння дзяржаўнага рэестра каштоўных папер, замацавання лічбавай формы эмісійных каштоўных папер, аптымізацыі працэдур па рэгістрацыі, удасканалення парадку раскрыцця інфармацыі на рынку каштоўных папер, а таксама надзялення Міністэрства фінансаў прамымі паўнамоцтвамі. Акрамя таго, навацыі датычацца парадку аб’яднання паявых інвестыцыйных фондаў, норм, звязаных з паўнамоцтвамі рэгулятара па вызначэнні парадку вядзення рэестра інвестыцыйных фондаў, іншых пытанняў з улікам правапрымяняльнай практыкі, у тым ліку тэхнічнага характару.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 27 сакавіка па 6 красавіка 2026 года або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на адрас электроннай пошты dev_securities@minfin.gov.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю