Міністэрства фінансаў абвясціла аб правядзенні 14 ліпеня аўкцыёну па размяшчэнні дзяржаўных імянных аблігацый у доларах ЗША ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паведаміла БелТА.
Спосаб размяшчэння — адкрыты продаж у гандлёвай сістэме праз аўкцыён працэнтных ставак. Намінальны кошт аблігацыі — 1 тыс. долараў ЗША. Аб’ём выпуску — 70 млн долараў ЗША. Дата пагашэння аблігацый — 14 ліпеня 2028 года.
Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па ініцыятыве ўладальнікаў пры прыняцці Мінфінам адпаведнага рашэння або па ініцыятыве Мінфіна са згоды ўладальнікаў і пры наяўнасці рашэння.
На сайце Мінфіна прыведзены даты выплат працэнтнага даходу за чатыры працэнтныя перыяды.