Top.Mail.Ru

Мінфін зацвердзіў парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2026 годзе

Міністэрства фінансаў зацвердзіла парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2026 годзе. Адпаведная пастанова Мінфіна ад 1 красавіка 2026 года № 14 рэгламентуе фінансавы бок правядзення мерапрыемства, паведамілі БелТА ў прэс-службе міністэрства.


«Галоўная задача дакумента нязменная — забяспечыць поўную празрыстасць, аператыўнасць і строгі ўлік кожнага рубля, накіраванага грамадзянамі на рэалізацыю значных сацыяльных праектаў. Грашовыя сродкі, якія паступілі Мінфіну, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі», — адзначылі ў прэс-службе.


Дакументам устаноўлена, што дзяржорганы, камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі на рахункі рай- і гарвыканкамаў. У сваю чаргу рай- і гарвыканкамы штодня пералічваюць на рахункі аблвыканкамаў атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі, а аблвыканкамы і Мінгарвыканкам — на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю