ЗША афіцыйна выключылі з санкцыйнага спіса дзве беларускія кампаніі. Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце амерыканскага Міністэрства фінансаў, піша БелТА.
З асноўнага санкцыйнага спіса Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША выключаны ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперапрам».
Аб дасягненні дамоўленасці адносна адмены адпаведных рэстрыкцый было аб’яўлена раней па выніках праведзеных у Мінску перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі каманды Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спецпасланнікам па Беларусі Джонам Коўлам.