Top.Mail.Ru
181

Міні-кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску 15 ліпеня

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 15 ліпеня з 10:00 да 12:00 правядзе міні-кірмаш вакансій на базе ўпраўлення занятасці насельніцтва, расказалі SB.by.



У камітэце праінфармавалі:

— Міні-кірмаш вакансій пройдзе 15 ліпеня з 10:00 да 12:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Берасцянская, 20, каб. 124. Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, умовамі працы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў арганізацый, прайсці папярэднюю гутарку па пытаннях працаўладкавання. У мерапрыемстве прымуць удзел УП «Гарадская аварыйная служба», Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат «Вяча», СТАА «Прыёрлайф», ТАА «ПраймРэсурсКамплект», Першамайскі, Партызанскі і Маскоўскі (г. Мінска) аддзелы Дэпартамента аховы МУС. Пералік арганізацый, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, можа быць зменены або дапоўнены.

Суіскальнікам будзе прапанавана каля 400 свабодных працоўных месцаў па наступных прафесіях: вадзіцель аўтамабіля, інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, майстар участка, наладчык кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм аўтаматыкі, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, слесар аварыйна-аднаўленчых работ, слесар-сантэхнік, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, загадчык аддзялення ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, інжынер-энергетык, медыцынская сястра — спецыяліст, повар, санітарка, фельчар-лабарант, швачка, страхавы агент, дапаможны працоўны, прыбіральнік памяшканняў, бухгалтар, інжынер-электронік, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце, ахоўнік, спецыяліст, прыбіральнік тэрыторый, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі, галоўны бухгалтар, дзяжурны пульта кіравання, вартаўнік, начальнік аховы аб’екта і інш.

Грамадзянам для ўдзелу ў міні-кірмашы вакансій пры сабе трэба будзе мець дакумент, які пацвярджае асобу, працоўную кніжку, а таксама дакумент аб адукацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю