Top.Mail.Ru

Мінінфарм рэкамендуе аддаваць перавагу нацыянальным відэаплатформам

Чарговую блакіроўку відэахостынгам YouTube культурных, забаўляльных і грамадска-палітычных каналаў беларускіх СМІ Міністэрства інфармацыі Беларусі расцэньвае як вельмі грубую праяву цэнзуры і інфармацыйнай сегрэгацыі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ведамства, паведамляе БелТА.



Мінінфарм настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі ў далейшым аддаваць перавагу іншым, у першую чаргу нацыянальным відэаплатформам, якія не практыкуюць у сваёй рабоце такія дыскрымінацыйныя падыходы. Сярод іх — VIDEOBEL.BY. З 1 студзеня гэтага года на сайт зайшло больш за 2,5 млн карыстальнікаў, зафіксаваны дзясяткі мільёнаў праглядаў. Геаграфія ахопу — 161 краіна. У апошнія месяцы сайт наведваюць больш як 600 тыс. гледачоў з усяго свету.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю