Top.Mail.Ru

Міністэрства адукацыі вызначыла даты цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2027 годзе

Іспыты ведаў не за гарамі

Адукацыйнае ведамства таксама агучыла тэрміны рэгістрацыі і дні, калі можна будзе здаць выпрабаванні ў рэзервовым парадку. Асноўная экзаменацыйная пара прыйдзецца на канец вясны.

Так, ЦЭ і ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, хіміі, фізіцы, геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пройдуць 27 мая, а 31 мая — выпрабаванні па рускай і беларускай мовах.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове і геаграфіі абітурыенты напішуць 4 чэрвеня. ЦТ па грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пройдзе 7 чэрвеня.

Зарэгістравацца на ЦТ трэба будзе з 9 па 22 красавіка, на рэзервовыя дні — з 8 па 11 чэрвеня. Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаваных іспытаў вызначаны 19 чэрвеня (ЦТ), 21 чэрвеня, 23 чэрвеня (ЦТ і ЦЭ). Абітурыентаў прымуць 40 пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ.

У Міністэрстве адукацыі вызначылі і дні выдачы сертыфікатаў ЦТ, у тым ліку і па выніках у рэзервовыя дні, — з 1 ліпеня 2027 года.

Алёна ВІНАГРАДАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю