Top.Mail.Ru
424

Міністэрства аховы здароўя абнавіла безрэцэптурны пералік лекаў

У Беларусі абноўлены пералік лекаў для продажу без рэцэпта ўрача. Пра гэта паведамляе БелТА.



У рэестр уключаны лекавыя прэпараты, якія зарэгістраваны з пачатку 2023 года з парадкам рэалізацыі без рэцэпта, і выключаны лекавыя прэпараты, рэгістрацыя якіх у Беларусі мінула. Пералік дапоўнены шэрагам лекавых прэпаратаў, якія раней мелі парадак водпуску па рэцэпце. Гэтыя прэпараты найбольш часта ўжываюцца пажылымі людзьмі з дыягнаставанымі хранічнымі захворваннямі. Для выключэння неабходнасці наведвання ўрача толькі для атрымання рэцэпта на названыя лекавыя прэпараты (якія набываюцца за поўны кошт). Сярод такіх прэпараты ў таблетках, капсулах, вочныя, вушныя кроплі, парашок для прыгатавання суспензіі. З поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя. 

«Адначасова ў мэтах паступовага скарачэння безрэцэптурнага водпуску антыбіётыкаў з пераліку выключаны лекавы прэпарат «Ампіцылін» у таблетках. Варта звярнуць увагу, што ў пераліку міжнароднае непатэнтаванае найменне лекавага прэпарата «Мебікар» зменена на «Тэмгікалурыл», — праінфармавалі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю