Top.Mail.Ru
259

Міністэрства аховы здароўя абвяргае фэйкавыя паведамленні аб дэфіцыце ў краіне важных лекаў


Як паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале беларускага Міністэрства аховы здароўя, у Інтэрнеце распаўсюджваецца фэйкавы ліст ад імя РУП «Белфармацыя» аб адсутнасці ў краіне крытычна важных лекавых прэпаратаў.

Ліст быў адпраўлены з акаўнта, створанага некалькі дзён таму і з’яўляецца дэзінфармацыяй.

Гендырэктар РУП «Белфармацыя» Сяргей Літаш заявіў, што на аптэчных складах краіны, у аптэках і арганізацыях аховы здароўя ёсць усе неабходныя лекпрэпараты. Створаны запасы ў памеры 3-9 месячнай патрэбнасці. Фэйк, паводле яго слоў, створаны з разлікам на ўздым сацыяльнага напружання, бо ў лісце згаданыя інсуліны і іншыя прэпараты.

На складах ёсць поўны запас неабходных лекавых прэпаратаў, згаданых у лісце беларускай і імпартнай вытворчасці — для лячэння дыябету, гепарыны, ін’екцыйныя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў арганізацыі аховы здароўя.

Пытанні лекавай бяспекі і леказабеспячэння знаходзяцца на пастаянным кантролі, праблем у гэтай сферы няма. Уся інфармацыя прадастаўлена праваахоўным органам і ёй будзе дадзена прававая ацэнка, гаворыцца ў паведамленні Мінаховы здароўя Беларусі.




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю