Top.Mail.Ru

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ завяршаюць работу над двухгадовым пагадненнем

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) завяршаюць работу над двухгадовым пагадненнем. Гэта вынікае з інфармацыі Міністэрства аховы здароўя па выніках афіцыйнай сустрэчы міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева з нядаўна назначаным кіраўніком краінавага офіса СААЗ у нашай краіне Марыяй Кішман-Хрыстоўскай, паведамляе БелТА.

Гэта сустрэча азнаменавала новы этап узаемадзеяння, нацэленага на актыўную інтэграцыю беларускага вопыту ў глабальныя праграмы аховы здароўя.

Працэс узгаднення ключавога стратэгічнага дакумента знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Двухгадовае пагадненне вызначыць дакладныя вектары сумеснай работы і рэалізацыі профільных праектаў на бліжэйшую перспектыву.

Марыя Кішман-Хрыстоўска, маючая за плячыма больш як 30-гадовы вопыт работы ў структурах ААН і СААЗ, высока ацаніла поспехі і арганізацыю медыцынскай дапамогі ў рэспубліцы. «Той каласальны масіў аналітычнай работы, які праводзіцца пад каардынацыяй Міністэрства аховы здароўя, і тыя рэзультаты, якія дэманструе ваша краіна, выклікаюць шчырую павагу ва ўсёй экспертнай супольнасці», — адзначыла яна.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да пашырэння канструктыўнага дыялогу, умацавання міждзяржаўных сувязей і прадаўжэння паспяховага сумеснага шляху ў сферы аховы здароўя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю