Top.Mail.Ru
134

Міністэрства аховы здароўя: колькасць хворых на ВРВІ і грып да канца студзеня - пачатку лютага можа істотна вырасці

Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып да канца студзеня — пачатку лютага можа істотна вырасці. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведаміла БелТА.


Цяпер у Беларусі павялічваецца колькасць хворых на ВРВІ і грып. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што сітуацыя заканамерная і звязана з вяртаннем дзяцей і дарослых у калектывы пасля навагодніх і калядных свят.

«Паказчыкі захваральнасці знаходзяцца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. Аднак да канца студзеня — пачатку лютага чакаецца істотны прырост колькасці хворых», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле даных лабараторнага маніторынгу, у краіне актывізавалася цыркуляцыя вірусаў грыпу A(Н3N2) з адзінкавымі выпадкамі выяўлення віруса грыпу В на фоне цыркуляцыі ўзбуджальнікаў негрыпозных ВРІ (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, бокапарвавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю