Top.Mail.Ru
590

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва Беларусі. Аб гэтым паведаміл БелТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.


У краіне адзначаецца чаканае сезоннае павелічэнне колькасці хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ). Але ў цэлым захваральнасць знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых паказчыкаў захваральнасці.

Паводле даных лабараторнага маніторынгу, устаноўлена пераважная цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў — адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы і вірусы парагрыпу. «Разам з тым адзначаны адзінкавыя выпадкі грыпу А (у тым ліку A (H1N1) і A (H3N2) у непрышчэпленых пацыентаў. Гэта сведчыць аб пачатку цыркуляцыі вірусаў грыпу сярод насельніцтва краіны», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Кампанія вакцынацыі супраць грыпу прадаўжаецца. Ужо вакцынаваліся больш за 1 млн чалавек. У першую чаргу вакцынацыя патрэбна слабаабароненым групам дзяцей і дарослых. Яна дасць магчымасць засцерагчы ад захворвання і цяжкіх ускладненняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю