Top.Mail.Ru
239

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, якія лекавыя сродкі ўнесены ў абноўлены Рэспубліканскі фармуляр

Дзевяць новых лекавых сродкаў унесены ў Рэспубліканскі фармуляр, паведамляе БелТА.



Як паведамлялася, абноўлены Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў устаноўлены пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 22 жніўня № 90.

«З улікам практыкі прымянення, а таксама ў сувязі з укараненнем новых метадаў і падыходаў да лячэння розных захворванняў у фармуляр уключаны дзевяць новых лекавых сродкаў, у тым ліку для лячэння глаўкомы, артэрыяльнай гіпертэнзіі, анкалагічных захворванняў, інфекцыйных захворванняў», — расказалі ў міністэрстве.


Унесены і дадатковыя формы, дазіроўкі і фасоўкі для 11 лекавых сродкаў, якія ўжо ўваходзяць у пералік. Таксама выключаны з фармуляра 50 лекавых сродкаў за кошт укаранення ў практыку і ўключэння ў клінічныя пратаколы больш эфектыўных лекаў.

«Дакумент зменены з мэтай удасканалення забеспячэння лекамі арганізацый аховы здароўя», — падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.


Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў — гэта спіс лекаў з даказанай эфектыўнасцю, дапушчальнай бяспекай, найбольш эканамічна выгадных пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на ахову здароўя. Фармуляр пераглядаецца не радзей як адзін раз на год і ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю