Top.Mail.Ru
200

Міністэрства аховы здароўя: стан пацярпелых работнікаў «Беларуськалія» па-ранейшаму стабільна цяжкі

Стан чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі» па-ранейшаму ацэньваецца як стабільна цяжкі, паведамляе БелТА.



Пацыенты былі шпіталізаваны ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

«Двое пацярпелых падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх — у іх цяжкая інгаляцыйная траўма. Двум пацыентам сёння выкананы аператыўныя ўмяшанні — хірургічная апрацоўка ран і этапнае выдаленне пашкоджаных тканак», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.


Паведамляецца, што супрацоўнікі цэнтра выкарыстоўваюць самыя сучасныя методыкі для лячэння падобных траўмаў, аказваюць усю неабходную меддапамогу.

У БХМД 1 лістапада быў праведзены рэспубліканскі кансіліум, на якім спецыялісты вызначылі тактыку лячэння пацярпелых. Сёння ў медыцынскім кансіліуме і складанні далейшага плана лячэння пацыентаў прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры пластычнай хірургіі і камбустыялогіі, а таксама кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю