Зацверджаны графік работы арганізацый аховы здароўя ў святочныя і выхадныя дні ў лістападзе 2025 года. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленняў бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпідарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медыцынскай тэхнікі будуць працаваць: 7 лістапада — па графіку работы ў святочны дзень, 8 лістапада — па графіку работы ў суботні дзень.
Арганізацыя работы стацыянараў бальніц і РНПЦ: 7 лістапада — па графіку работы ў святочны дзень, 8 лістапада - па графіку работы ў працоўны дзень.