Top.Mail.Ru

Міністр абароны Беларусі: Мы бачым беспрэцэдэнтную мілітарызацыю па перыметры краіны

Міністэрства абароны Беларусі адзначае беспрэцэдэнтную мілітарызацыю па перыметры краіны. Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін журналістам па выніках зацвярджэння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам рашэнняў на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2026 годзе, перадае БелТА.



«Ідзе развіццё і мілітарызацыя сіл і сродкаў у еўрапейскіх краінах. Мы бачым беспрэцэдэнтную мілітарызацыю, агрэсіўныя выпады і намеры ў дачыненні да нашай краіны, якія працягваюцца», — сказаў кіраўнік Мінабароны.

Віктар Хрэнін таксама канстатаваў наяўнасць фактаў парушэння граніц у паветранай прасторы.

«У еўрапейскіх краінах дыслакуецца групоўка розных авіяцыйных сродкаў. Гэта больш за 2,2 тыс. самалётаў. Групоўка ў Польшчы і краінах Балтыі дасягае 130, летась даходзіла да 140 самалётаў тактычнай авіяцыі. Мы таксама бачым палёты стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі амерыканцаў, якія адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы па нанясенні удараў па нашай тэрыторыі», — заявіў міністр абароны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю