Top.Mail.Ru
209

Міністр інфармацыі расказаў пра ўплыў штучнага інтэлекту на журналістыку

Аб тэхналогіях і пра душу.

У рамках праекта #наПадумаць міністр інфармацыі Марат Маркаў адказаў на пытанне падпісчыкаў пра ўплыў штучнага інтэлекту 

на інфармацыйную сферу.

У прыватнасці, у міністра пацікавіліся яго меркаваннем адносна таго, ці зменяць тэхналогіі ШІ журналістыку як сферу дзейнасці або эмацыянальна-пачуццёвая сіла слова ўласцівая толькі чалавеку?

І вось што адказаў міністр інфармацыі:

— Ужо змянілі. І вы глядзіце ў корань праблемы.

Згенерыраваныя штучным інтэлектам вядучыя навін і забаўляльных праектаў, пераклады ў рэжыме анлайн і падборка навін, графічныя ўпакоўкі і найпрыгажэйшыя ролікі. Усё гэта ўжо ёсць. І ўсё гэта часцяком заснавана на душы, на эмпатыі і індывідуальнай харызме аўтара-чалавека. Штучны інтэлект можа замяніць у журналістыцы што заўгодна... акрамя той самай эмацыянальнай пачуццёвасці.

Але, каб не быць галаслоўным, я вырашыў спытаць, уласна, у самога штучнага інтэлекту. Абраў дзве найбольш папулярныя платформы, і вось іх адказы.

Deep seek:

— Безумоўна, ШІ ўжо мяняе журналістыку, аўтаматызуючы руціну: навінавыя зводкі, справаздачы, простыя шаблонныя тэксты. Гэта непазбежна і павысіць хуткасць і маштаб. Аднак эмацыянальна-пачуццёвая сіла слова, давер і аўтарскі стыль — гэта тое, што застаецца за чалавекам. ШІ можа аналізаваць шаблоны і генерыраваць дакладны тэкст, але ў яго няма асабістага вопыту, сумлення і той самай «душы», якая прымушае чытача суперажываць.

Вынік: ШІ стане магутным інструментам у руках журналіста, але не заменіць сэрца і розум чалавека, які задае нязручныя пытанні і ўкладвае ў слова сэнс.

Chat GPT:

— Хоць ШІ ўжо генерыруе тэкст, якасць і дакладнасць інфармацыі застаюцца пад кантролем чалавека, які прыўносіць эмацыянальную глыбіню. Эмацыянальная сувязь і здольнасць суперажываць застаюцца ўнікальнымі рысамі журналістыкі, якія немагчыма замяніць тэхналогіямі.

У выніку ШІ стане магутным інструментам для журналістаў, але чалавечы вопыт і інтуіцыя застануцца ключавымі для стварэння якаснага кантэнту.

Міністр падсумаваў, што маем у сухім астатку:

— Зыходзячы са свайго досведу, я бачу, што ўласнага генія журналістыкі ШІ пакуль не нарадзіў. І галоўнае — штучны інтэлект не страшны, калі вы не дазваляеце яму замяніць уласны. І гэта #наПадумаць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю