Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
- Альшэўскага Вадзіма Іванавіча — міністрам архітэктуры і будаўніцтва;
- Ульдзіновіча Сяргея Станіслававіча — міністрам лясной гаспадаркі;
- Худалеева Аляксандра Фёдаравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан;
- Нікалайчыка Юрыя Уладзіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мазамбік па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
- Мядзвецкаса Сяргея Тадэвушавіча — першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
- Максімчука Аляксандра Аляксандравіча — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва, транспарту і ЖКГ);
- Жукоўскага Руслана Міхайлавіча — старшынёй Астравецкага райвыканкама;
- Шулейкі Віталя Тадэвушавіча — старшынёй Слонімскага райвыканкама;
- Аверкі Ігара Уладзіміравіча — старшынёй Шчучынскага райвыканкама;
- Гершгорына Уладзіслава Уладзіміравіча — кіраўніком Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.