Устаноўлены графік прыёму грамадзян на май у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураде, паведамляе БелТА.
Так, 16 мая міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэнецца з грамадзянамі ў Гомельскім гарвыканкаме, міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі — у Лунінецкім райвыканкаме, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч — у Асіповіцкім райвыканкаме, а міністр юстыцыі Яўген Каваленка — у Драгічынскім райвыканкаме.
Выязны прыём грамадзян міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым запланаваны на 22 мая ў Карэліцкім райвыканкаме, міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Сяргеем Масляком — 23 мая ў Дзяржынскім райвыканкаме, а міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым — 29 мая ў Ганцавіцкім райвыканкаме.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч правядзе прыём у Навагрудскім райвыканкаме 30 мая.