Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.
Кінафестываль пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2025 года. Цырымонія адкрыцця кінафестывалю адбудзецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі, закрыцця — у кінатэатры «Масква». Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «рэжысура тэатра», «рэжысура свят», «мастацтва эстрады (рэжысура)» і роднасных спецыяльнасцях, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў.
Пра падрабязнасці можна даведацца на сайце Міністэрства культуры. Матэрыялы трэба прадаставіць на электронную пошту 1zam@kultura. by да 1 ліпеня 2025 года. Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне: (8017) 203 25 59.