Top.Mail.Ru
280

Мінкультуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый «Славянскага базару ў Віцебску»

Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў) гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсных праграм, паведамляе БелТА.



Для ўдзелу неабходна стварыць рэжысёрскую канцэпцыю або сцэнарны план гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсную праграму XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», галоўнага канцэрта рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») і канцэрта «Саюзныя зоркі ў Александрыі» мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Саюзная дзяржава на Купаллі».

Да ўдзелу запрашаюць рэжысёраў-пастаноўшчыкаў тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры, маладых спецыялістаў, іншых асоб, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў.

Вітаецца выкарыстанне новых ідэй, арыгінальных рэжысёрскіх рашэнняў, тэатралізаваных элементаў, сучасных тэхналогій і спецэфектаў у час мерапрыемства, увядзенне інтэрактыўных элементаў, традыцый у структуру мерапрыемства для больш шырокага далучэння гледача.

Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць да 15 кастрычніка 2025 г. у электронным выглядзе на адрасы электроннай пошты: ministerstvo@kultura. by, 135@kultura. gov. by.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю