Top.Mail.Ru

Мінкультуры і «Беларусьфільм» аб’явілі конкурс сцэнарных заявак для анімацыйных фільмаў

Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» праводзяць конкурс сінопсісаў сцэнарыяў для вытворчасці фільмаў у анімацыйнай форме ў 2026—2030 гадах. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Мэта правядзення конкурсу — адбор сінопсісаў поўнаметражных фільмаў і серыялаў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя сцэнарысты і рэжысёры анімацыйнага кіно і студэнты профільных спецыяльнасцяў. Падаць заяўку можна з 6 па 20 кастрычніка 2025 года.

Па выніках разгляду прадстаўленых сцэнарыяў з 21 кастрычніка па 1 лістапада 2025 года экспертная камісія вызначыць пераможцаў конкурсу, сінопсісы якіх рэкамендуюцца для стварэння сцэнарыяў фільмаў у анімацыйнай форме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю