Міністэрства лясной гаспадаркі запускае гарачую тэлефонную лінію для зваротаў грамадзян па пытаннях навядзення парадку ў лясах. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Звязацца са спецыялістамі можна будзе кожную сераду жніўня з 9:00 да 12:00. У прыёмныя дні — 7, 14, 21 і 28 жніўня — на званкі будзе адказваць начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Леанід Мароз. Кантактны нумар: (017) 200-49-45.
Падчас работы гарачай лініі грамадзяне змогуць:
- паведаміць пра факты безгаспадарчасці ў лясах,
- паказаць на несанкцыянаваныя звалкі,
- расказаць пра выпадкі псуты драўніны пры яе доўгім захоўванні,
- перадаць інфармацыю аб магчымых парушэннях ляснога заканадаўства.