Top.Mail.Ru
146

Мінпрам абверг фэйк аб запуску вытворчасці аўтамабіляў пад маркай Zubr у Беларусі

Міністэрства прамысловасці абвергла фэйк аб запуску вытворчасці аўто пад маркай Zubr на пляцоўцы СП ЗАТ «ЮНІСАН» у Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Апошнім часам шэраг сродкаў масавай інфармацыі Беларусі распаўсюдзіў непацверджаную інфармацыю адносна запуску вытворчасці аўтамабіляў пад кітайскай маркай Zubr на тэрыторыі нашай рэспублікі на пляцоўцы СП ЗАТ „ЮНІСАН“. Міністэрства прамысловасці афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя з’яўляецца недакладнай і не адпавядае рэчаіснасці», — адзначылі ў ведамстве.

Па стане на сённяшні дзень ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ніводнае прадпрыемства галіны не атрымала афіцыйнага дазволу або іншай дазвольнай дакументацыі на вытворчасць аўтамабіляў маркі Zubr. «Мы падкрэсліваем, што любыя публікацыі, якія сцвярджаюць адваротнае, з’яўляюцца неабгрунтаванымі і ўводзяць грамадскасць у зман. Просім прабачэння у нашых грамадзян і замежных партнёраў за магчымыя нязручнасці, выкліканыя распаўсюджваннем няправільнай інфармацыі. Заклікаем усіх прадстаўнікоў СМІ праяўляць асцярожнасць і правяраць публікуемыя даныя перад размяшчэннем матэрыялаў», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Міністэрства прамысловасці прадоўжыць аператыўна інфармаваць насельніцтва аб усіх значных падзеях у сферы прамысловага развіцця Рэспублікі Беларусь выключна з дапамогай афіцыйных каналаў сувязі і публікацый, дадалі ў Мінпраме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю