Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне, паведамляе БелТА.
Так, у Гродне кірмашы вакансій пройдуць 29 верасня і 2 кастрычніка, у Магілёве — 29 верасня і 3 кастрычніка, у Віцебску і Гомелі — 1-2 кастрычніка, у Мінску і Брэсце — 2-3 кастрычніка. Мерапрыемствы адбудуцца таксама ў розных раёнах усіх рэгіёнаў. Так, напрыклад, у Мінскай вобласці ў Барысаве знайсці працу можна будзе 30 верасня, а ў Валожыне — 3 кастрычніка. Увесь актуальны графік можна знайсці на сайце Мінпрацы і сацабароны.
Кірмашы прызначаны для людзей перадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, а таксама для людзей з інваліднасцю. Удзельнікі змогуць прайсці сумоўе з работадаўцамі, атрымаць кансультацыі па садзейнічанні ў працаўладкаванні, па пытаннях пенсіённага і працоўнага заканадаўства. Сярод наймальнікаў — вядучыя прадпрыемствы ў розных сферах: прамысловасці, гандлю і паслуг, аховы здароўя, лясной і сельскай гаспадаркі і інш. Як паведамлялася раней, агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для пажылых і інвалідаў пройдзе з 29 верасня па 3 кастрычніка.