Top.Mail.Ru
302

Мінпрацы: беларускія жанчыны актыўна выкарыстоўваюць дзяржпадтрымку на адкрыццё ўласнага бізнесу

Беларускія жанчыны актыўна выкарыстоўваюць дзяржпадтрымку на адкрыццё ўласнага бізнесу. Пра гэта заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на палях другога рэспубліканскага форуму жанчын-прадпрымальнікаў «Энергія і стварэнне», паведамляе БелТА.


На працягу двух дзён, 29 і 30 мая, жанчыны-прадпрымальнікі з усёй Беларусі абмяркоўваюць надзённыя пытанні, дзеляцца вопытам. Сёння ў іх адбылася сустрэча з міністрамі. Прадпрымальніц цікавілі меры дзяржпадтрымкі малога бізнэсу, магчымасці фінансавання і льготы, перспектывы жаночага прадпрымальніцтва. 

«У мінулым годзе каля 385 жанчын скарысталіся дзяржпадтрымкай на адкрыццё ўласнага бізнесу», — расказала Наталля Паўлючэнка.

Гэта не толькі ўклад у развіццё эканомікі, але і важны крок у самарэалізацыі жанчын ва ўсіх рэгіёнах краіны. Асабліва каштоўна, што прадпрымальніцкая дзейнасць развіваецца не толькі ў буйных гарадах, але і ў малых населеных пунктах.

«Жанчыны адкрываюць бьюті-студыі, фітнес-залы, кафэ, адукацыйныя цэнтры і іншыя праекты, ствараючы новыя працоўныя месцы і паляпшаючы якасць жыцця вакол сябе», — адзначыла міністр.

У Мінпрацы нагадалі, што памер субсідыі складае ў гарадах — 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (больш за Br5 тыс.), у сельскай мясцовасці — каля Br7 тыс. пры гэтым аказваецца падтрымка на ўсіх этапах. Гэта бясплатнае навучанне асновам прадпрымальніцтва, дапамога ў складанні бізнес-плана, кансультацыі ў цэнтрах занятасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю