З 2019 года колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 13,5 %. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі пражывала каля 1 млн 143 тыс. сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі. У Мінпрацы адзначылі, што тады ў Беларусі было каля 105,7 тыс. шматдзетных сем’яў.
На гэты момант колькасць шматдзетных сем’яў значна большая — іх больш як 120 тыс., падкрэслілі ў ведамстве.