Top.Mail.Ru
208

Мінпрацы: Падчас работы за мяжой беларусам трэба клапаціцца пра пенсіённую будучыню

Падчас работы за мяжой беларусам трэба клапаціцца пра пенсіённую будучыню. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, паведамляе БелТА.


«Мы павінны дакладна разумець, што ў нас ёсць з шэрагам краін дагаворна-прававая база. Але ў першую чаргу, вядома ж, гэта агульны дагавор з краінамі ЕАЭС. Тут працэсы ўрэгуляваны і правы работніка абаронены. Гэта і разлік пенсіённых гарантый па заканадаўстве той краіны, куды ён выязджае. І, адпаведна, за той перыяд часу, калі работнік працуе ў Рэспубліцы Беларусь, гэта тыя правілы, якія дзейнічаюць у нас у краіне», — сказала міністр.

Што да іншых краін, то тут работніку трэба самому клапаціцца ў тым ліку аб сваёй пенсіённай будучыні. 

«Сёння ёсць шэраг інструментаў, і мы адкрыты. Мабільны дадатак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва дае магчымасць паглядзець, які ў цябе ў Рэспубліцы Беларусь сфарміраваны працоўны стаж, страхавы стаж, паглядзець, наколькі ты ўжо ў тым ці іншым узросце сфарміраваў свае правы, і ў далейшым ужо прыняць пэўнае рашэнне», — дадала Наталля Паўлючэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю