Top.Mail.Ru

Мінпрыроды і МЖКГ распрацавалі новыя правілы навядзення парадку на зямлі

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства ЖКГ распрацавалі праект пастановы, накіраваны на забеспячэнне сістэмнасці і комплекснасці прававога рэгулявання пры планаванні і рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Аб гэтым расказаў у прэс-цэнтры БелТА начальнік аддзела рэгулявання пытанняў добраўпарадкавання ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Мінпрыроды Віктар Паднясенскі.

Дакумент прадугледжвае прававое рэгуляванне пытанняў фарміравання адзінага комплексу мер па навядзенні парадку на зямлі (уключаючы добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў) з максімальным ахопам тэрыторый і аб’ектаў, а таксама парадак устанаўлення адпаведных заданняў (паказчыкаў), мерапрыемстваў для іх дасягнення і аб’ектыўных крытэрыяў ацэнкі.

Агульную каардынацыю і кантроль за выкананнем мерапрыемстваў рэспубліканскага плана, а таксама падрыхтоўку і прадастаўленне інфармацыі аб яго рэалізацыі ў Савет Міністраў будзе праводзіць Мінпрыроды.
Акрамя таго, праект пастановы ўносіць шэраг змяненняў у дзеючую нарматыўна-прававую базу. У прыватнасці, з адпаведных пастаноў Савета Міністраў выключаюцца нормы, якія датычацца правядзення палявых абследаванняў тэрыторый для выяўлення месцаў вырастання раслін, якія адносяцца да відаў, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягае рэгуляванню. Таксама здымаецца неабходнасць зацвярджэння мясцовымі органамі ўлады розных асобных планаў мерапрыемстваў, што рэгулююць пытанні навядзення парадку на зямлі, за выключэннем рэгіянальных планаў мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі.

«Гэта будзе адзіны парадак: ёсць рэспубліканскі план, у якім устаноўлены заданні (паказчыкі) мерапрыемстваў на рэспубліканскім узроўні, ёсць рэгіянальныя планы, у якіх устаноўлены заданні (паказчыкі) мерапрыемстваў для канкрэтнага рэгіёна, выкананне якіх будзе забяспечваць выкананне і рэспубліканскага плана», — паведаміў Віктар Паднясенскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю