Top.Mail.Ru

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць праект пастановы па пытаннях аховы і выкарыстання вод

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў «Аб дзейнасці ў галіне аховы і выкарыстання вод», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.



Праект пастановы накіраваны на комплекснае рэгуляванне шэрагу сфер грамадскіх адносін, звязаных з аховай і выкарыстаннем водных рэсурсаў, і закранае шырокае кола законных інтарэсаў, правоў і абавязкаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Прадмет прававога рэгулявання — грамадскія адносіны, звязаныя з выдачай дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне, вядзеннем дзяржаўнага воднага кадастра і выкарыстаннем яго даных, перадачай паверхневых водных аб’ектаў (іх частак) у арэнду для рэкрэацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, выкарыстаннем паверхневых водных аб’ектаў для плавання на маламерных суднах і іншых плывучых збудаваннях, стварэннем і дзейнасцю басейнавых саветаў. А таксама з узгадненнем і выкананнем работ на паверхневых водных аб’ектах, звязаных са здабычай тапляковай драўніны, устанаўленнем забарон і абмежаванняў на агульнае водакарыстанне.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі ці накіроўваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас: water@minpriroda.gov.by з 5 па 14 кастрычніка 2026 года ўключна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю