Папулярная гародніна.
Па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзіміра Гракуна, па разліках павінна было хапіць бульбы з лішкам, але попыт у 2025 годзе вырас.
— Адразу адказваю: бульба была, бульба ёсць. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі штогод вырошчваюць яе каля 1 мільёна тон. Неўраджай, так, мы 800 тысяч тон сабралі ў 2024 годзе. Для забеспячэння нашага насельніцтва, згодна з разлікамі МАРГ, нам патрэбна 90 тысяч тон, на міжсезонне — 48 тысяч тон, і ў бягучым годзе 48 тысяч тон было закладзена ў стабфонды. Гэта значыць, па разліках, яе павінна нам хапіць з лішкам, але попыт у бягучым годзе вырас. Сельгасарганізацыі паставілі практычна 80 тысяч тон бульбы ў гандлёвыя сеткі са снежня, то-бок з міжсезоння. Гэта значыць — бульбы павінна быць у дастатку. Яе не хапіла, адпаведна, такі быў попыт, — сказаў ён.Першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец выказаўся на тэму наяўнасці цыбулі ў крамах.
— Трэба разумець, што ўжо май і міжсезонны перыяд заканчваецца. З улікам ураджаю цыбулі ў 2024 годзе мы чакалі, што цыбуля будзе «на мяжы» да канца міжсезоннага перыяду. Цяпер якраз апошнія два тыдні да заканчэння міжсезоння. Да гэтага пытанняў не ўзнікала, таму што мы з калегамі з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання практычна ў ручным рэжыме забяспечвалі пастаўкі на паліцы гэтага тавару, — адзначыў ён.