Top.Mail.Ru

Мінсельгасхарч скарэктаваў гранічныя мінімальныя цэны на мяса і малочную прадукцыю

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання скарэктавала гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Пастанова ведамства ад 10 сакавіка 2026 года № 19 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


Пералік уключае свежыя, астуджаныя і замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя часткі, малако і вяршкі, у тым ліку згушчаныя, з даданнем і без дадання цукру, сметанковае масла 72-80 % і больш. Дакладныя даныя прыведзены ў дадатку.

Прызнана страціўшай сілу пастанова ведамства ад 27 лютага 2026 года № 16 «Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн».

Дагаворы, якія заключаны да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і не спынілі сваё дзеянне, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі дадзенай пастановы, за выключэннем выпадкаў, калі аплата праведзена ў поўным аб’ёме, праведзена адгрузка тавараў поўнасцю або часткова (у частцы аплаты фактычна адгружаных тавараў).

Пастанова ўступае ў сілу з 11 сакавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю