Top.Mail.Ru
206

Мінсельгасхарч скарэкціраваў гранічныя мінімальныя цэны на шэраг экспартуемых тавараў

. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 10 снежня 2025 года нумар 132, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Пералік уключае свежыя, ахалоджаныя і замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя водрубы, малако і вяршкі, у тым ліку згушчаныя, з дабаўленнем і без дабаўлення цукру, сметанковае масла 72-80 працэнтаў і больш. Дакладныя даныя прыведзены ў дадатку.

Прызнана страціўшай сілу пастанова ведамства ад 11 лістапада 2025 года нумар 125 «Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн».

Дагаворы, якія заключаны да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і не спынілі сваё дзеянне, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі гэтай пастановы, за выключэннем выпадкаў, калі аплата зроблена ў поўным аб’ёме, праведзена адгрузка тавараў поўнасцю або часткова (у частцы аплаты фактычна адгружаных тавараў).

Пастанова ўступае ў сілу з 12 снежня 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю