Top.Mail.Ru
239

Мінсельгасхарч устанавіў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова апублікавана на партале Pravo.by, паведамляе БелТА.


Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прыняло пастанову № 58 ад 7 ліпеня 2025 г. «Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн». На падставе пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2025 г. нумар 69 «Аб рэгуляванні цэн (тарыфаў)» падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2011 г. нумар 867, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь пастанаўляе ўстанавіць гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах, згодна з дадаткам, гаворыцца ў дакуменце.

Пастанова набывае моц з 8 ліпеня 2025 года. Дагаворы, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і не спынілі сваё дзеянне, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі прынятай пастановы, за выключэннем выпадкаў, калі аплата праведзена ў поўным аб’ёме або праведзена адгрузка тавараў поўнасцю або часткова (у частцы аплаты фактычна адгружаных тавараў).
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю