Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе. Аб гэтым расказала начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Вікторыя Захарэўская, паведамляе БелТА.
Статус маладзёжнай сталіцы прысвойваецца ў Беларусі штогод — конкурс традыцыйна аб’яўляецца напрыканцы кожнага года. Па выніках анлайн-галасавання і ацэнкі конкурснай камісіі сёлета яго прысвоілі Мінску.
«Гэты статус не проста ганаровае званне, а цэлы год магчымасцей. Ён дае гораду шанц яскрава заявіць аб сваёй сучаснай маладзёжнай культуры, падзяліцца лепшымі практыкамі па развіцці сацыяльнай, эканамічнай і грамадзянскай актыўнасці маладых людзей. Сёлета сталіца працягвае ганаровую традыцыю. З 2016 года званне маладзёжнай сталіцы па чарзе насілі Баранавічы, Полацк, Магілёў, Орша, Пінск, Гродна, Віцебск, Наваполацк, Брэст і Гомель», — расказала Вікторыя Захарэўская.
Падзея будзе адзначана ўрачыстым адкрыццём. Цяпер вядзецца работа па зацвярджэнні плана мерапрыемстваў, якія пройдуць у 2026 годзе ў маладзёжнай сталіцы краіны.