Top.Mail.Ru

«Мінск-арэна» прыме Сусветны жаночы хакейны матч

Жаночы хакей — цікавы і непрадказальны — ужо не першы год развіваецца ў Беларусі. І ўжо дасягнуў таго ўзроўню, каб быць прадстаўленым на галоўнай спартыўнай арэне. Сусветны жаночы хакейны матч, які ўжо стаў добрай традыцый, 15 лютага прыме «Мінск-арэна». Арганізатары абяцаюць, што сёлета гэтая прыгожая спартыўная падзея збярэ рэкордную колькасць удзельніц з усёй краіны.


Сусветны жаночы хакейны матч — гэта свята, што прыносіць рэальную карысць. Дзякуючы яму, дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у хакеі, яшчэ больш захапляюцца гэтай гульнёй, атрымліваюць спаборніцкую практыку. У мінулым сезоне на адным лёдзе згулялі 109 хакеістак з 20 гарадоў нашай краіны. Раней спартыўнае свята праходзіла ў Гродна, але сёлета змяніла прапіску на сталічную. Справа ў тым, што колькасць хакеістак у краіне ўзрасла настолькі, што ранейшая пляцоўка ўжо не змагла б змясціць усіх жадаючых.

«Колькасць дзяўчат, якія займаюцца хакеем у Беларусі, працягвае расці. Яшчэ некалькі гадоў таму мы пачыналі з таго, што ў нас было каля 30-50 дзяўчынак рознага ўзросту, цяпер ёсць цэлая зборная ва ўзроставай катэгорыі U15, якая гуляе на міжнароднай арэне, і каля 300 хакеістак па ўсёй краіне. Global Girls’ Game — гэта важная падзея для нас, усяго беларускага хакея і, вядома, для дзяўчынак, якая мае вялікае значэнне для ўдзельніц і дапамагае нам прасоўваць жаночы хакей. Кожная наша дзяўчынка з нецярпеннем чакала прыезду ў Гродна, а зараз яны змогуць выйсці і на галоўную арэну краіны. Мы хочам, каб кожная хакеістка ў нашай краіне адчула цёплую атмасферу гэтага хакейнага свята», — адзначыла намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Святлана Марчанка.

Арганізатары абяцаюць насычаную праграму як для саміх спартсменак. Так і для заўзятараў. У Федэарцыі хакея Беларусі абяцаюць, што 15 лютага на «Мінск-арэне» усіх чакае марафон жаночага хакея, у якім можа прыняць удзел кожная хакеістка краіны. Падрабязнасці — у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю