Top.Mail.Ru

Мінск і Ніжні Ноўгарад звязаў прамы авіярэйс

Мінск і Ніжні Ноўгарад звязаў прамы авіярэйс, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.



З сённяшняга дня стартавала палётная праграма авіякампаніі «Аэрафлот» па маршруце Ніжні Ноўгарад — Мінск. Частата палётаў — тры разы на тыдзень. Рэйсы запланаваны па аўторках, пятніцах і нядзелях.

«Прамы авіярэйс Ніжні Ноўгарад — Мінск з’яўляецца перспектыўна важным для ўмацавання дзелавых, прамысловых і турыстычных сувязей, робячы больш даступнымі паездкі паміж буйнымі эканамічнымі цэнтрамі Расіі і Беларусі», — адзначылі ў прэс-службе.


Падрабязны расклад пералётаў і кошт білетаў можна даведацца на сайце авіякампаніі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю