Top.Mail.Ru

Мінск прымае міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы

З 16 па 18 кастрычніка ў Палацы мастацкай гімнастыкі адбудзецца XXII міжнародны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. У спаборніцтвах прымуць удзел каля 100 спартсменак з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі і Калумбіі.



Прадстаўнічы склад удзельніц, высокі ўзровень арганізацыі — усё гэта стала візітнай карткай спаборніцтваў, якія пройдуць ужо ў 22-гі раз. За 3 дні ўдзельніцы разыграюць 16 камплектаў узнагарод у чатырох узроставых катэгорыях. Галоўным прызам, за перамогу ў мнагаборстве ў сеньёрак, стане імянная статуэтка Марыны Лобач, падрыхтаваная асноўным партнёрам турніру — Прэзідэнцкім спартыўным клубам. Акрамя ўзнагарод у мнагаборстве і асобных фіналах, грацыі вызначаць найлепшых у камандным заліку. І тут арганізатары знайшлі нетрывіяльны падыход: каманды прапануюць знакамітых мастакоў, пазнаёміўшы публіку з непаўторным светам выяўленчага мастацтва.

Ствараць атмасферу і радаваць сваім майстэрствам будуць многія топавыя гімнасткі, медалісткі прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх стартаў: Ганна Каменшчыкава, Ганна Кандрашына, Дар'я Ткачова, Дар'я Грахотава, Анастасія Ільенка, Анастасія Трафімава, Маргарыта Журавіч. Нямала таленавітых спартсменак і ў іншых узроставых групах: Вера Канапацкая, Ксенія Бандарэнка, Анастасія Пугач, Петра Пясецкая, Марыя Бурак. У турніры прэ-юніёрак выступяць, у тым ліку, гімнасткі акадэміі «Нябесная грацыя» Эвеліна Тандалава і Дзіяна Катлоўская.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю