Top.Mail.Ru
179

Мінск прымае міжнародны турнір юных валейбалістак

У Мінску стартаваў міжнародны турнір юных валейбалістак памяці Ірыны Сідзельнікавай, паведамляе БелТА.


У спаборніцтвах бяруць удзел каманды дзяўчат 2012 года нараджэння і маладзей з Мінска, Гродна, Калінінграда, Масквы і Ніжняга Ноўгарада. Спаборніцтвы накіраваны на развіццё дзіцяча-юнацкага валейбола, павышэнне спартыўнага майстэрства і ўмацаванне міжнародных спартыўных сувязей. Пераможцы і прызёры вызначацца 29 снежня ў спарткомплексе валейбольнага клуба «Мінск». Уваход на ўсе матчы вольны.

Ірына Сідзельнікава доўгі час працавала трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР ВК «Мінск» і ўнесла вялікі ўклад у станаўленне юных гульцоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю