Упершыню пасля зняцця абмежаванняў з беларускага спорту наша краіна прыме афіцыйны чэмпіянат свету пад эгідай міжнароднай федэрацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
5 снежня ў сталічным Палацы спорту адбудзецца чэмпіянат свету па танцавальным спорце ў адной з самых відовішчных і тэхнічна складаных дысцыплін — «Шоу-стандарт». Планетарны форум пройдзе ў рамках міжнародных спаборніцтваў па танцавальным спорце Alliance Trophy 2026.
Правядзенне турніру сведчыць аб вяртанні нашай краіны ў міжнародны спартыўны парадак дня і пацвярджае высокі ўзровень даверу да Беларусі як да пляцоўкі для арганізацыі спаборніцтваў сусветнага маштабу.