Top.Mail.Ru
244

Мінск прызнаны адным з самых танных гарадоў для жыцця ў свеце

Мінск прызнаны адным з самых даступных гарадоў для пражывання. Паводле абноўленых даных Міжнароднага сэрвісу Numbeo, сталіца Беларусі заняла 367-е месца з 404 у глабальным рэйтынгу кошту жыцця, што робіць яе адной з самых бюджэтных для паўсядзённых трат, паведамляе «Мінская Праўда».



Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся цэны на прадукты, арэнду жылля, транспарт і пакупніцкая здольнасць насельніцтва. Усе паказчыкі параўноўваліся з Нью-Ёркам, які традыцыйна прыняты за эталон (100%). Для Мінска гэты індэкс склаў усяго 26,4 — амаль у чатыры разы ніжэй.

Самымі дарагімі для жыцця апынуліся гарада Швейцарыі: Цюрых, Жэнева, Базэль, Лазана, Лугана і Берн. Яны занялі першыя шэсць радкоў рэйтынгу, а ўзначаліў яго Цюрых з індэксам 112,5. Нью-Ёрк, для параўнання, апынуўся толькі на 7 месцы.

У ліку самых недарагіх гарадоў — індыйскія Лакхнау, Індаур і Каімбатур з індэксамі ў межах 17-18.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю