Top.Mail.Ru

Мінск ратыфікаваў пагадненне СНД па абмене інфармацыяй паміж органамі прымусовага выканання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве па абмене інфармацыяй пры ажыццяўленні прымусовага выканання судовых актаў, актаў іншых упаўнаважаных органаў і службовых асоб». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Гэты міжнародны дакумент замацоўвае парадак абмену інфармацыяй паміж органамі прымусовага выканання дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама яе аб’ём. Гаворка ідзе аб выканаўчых вядзеннях, маёмасным становішчы і месцы работы даўжніка, месцазнаходжанні яго маёмасці, а таксама аб іншай інфармацыі.

Рэалізацыя пагаднення будзе спрыяць паглыбленню супрацоўніцтва і павышэнню эфектыўнасці прымусовага выканання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю