Top.Mail.Ru
223

Мінск трапіў у сусветны топ па даступнасці для пешаходаў

Беларуская сталіца — на 16-м месцы ў топе гарадоў свету па пешаходнай даступнасці.

У даследаваннях, праведзеных часопісамі Nature і The Economist, ацэньваецца сярэдні час, неабходны гараджанам, каб дайсці пешшу да асноўных аб’ектаў інфраструктуры — школ, бальніц, магазінаў, рэстаранаў... У Мінску ў 2024 годзе дарога ў сярэднім займала 8 хвілін 36 секунд.

Для параўнання, найлепшы паказчык зафіксаваны ў Мілане — 6 хвілін 24 секунды. На другім радку рэйтынгу размясціўся Капенгаген — 6 хвілін 36 секунд. Тройку лідараў замкнуў Турын — 7 хвілін 6 секунд. Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі Дублін, Ліён, Мюнхен, Парыж, Марсель, Генуя і Эдынбург.

Яна ВАЛАСАЧ

Чытайце таксама: Мінск увайшоў у топ-10 папулярных у расійскіх авіяпасажыраў замежных гарадоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю